Паломнические туры из Минска, путешествия по святым местам, Иоаннов родник
Наши новости

БЛАЖЭННАЯ ВАЛЯНЦІНА МІНСКАЯ

Памяць 24 студзеня/6 лютага
Нарадзілася блажэнная 7 красавіка 1888 года ў сям'і свяшчэнніка, настаяцеля Мікалаеўскага хра- ма сяла Станькава Мінскага павета протаіерэя Фёдара Чарняўскага. Маці Валянціны, Соф'я Пятроўна, таксама паходзіла са святарскай сям'і, якая мела сваяцтва са ста- ражытным праваслаўным родам князёў Свірскіх.
Атрымаўшы хрысціянскае выхаванне і адукацыю ў Мінскім жаночым духоўным вучылішчы, Валянціна рых- тавала сябе да педагагічна-асветніцкай дзейнасці. Аднак Першая сусветная вайна і рэвалюцыя парушылі мірны ход жыцця. У хуткім часе шквал ганенняў абрынуўся на Царк- ву, закрануўшы сем'і свяшчэннаслужыцеляў і актыўных вернікаў. Святарскія сем'і абкладаліся непасільным падат- кам, іх пазбаўлялі харчовых картак, жылля, прымушалі дзяцей публічна адракацца ад веры і ад сваіх бацькоў. У пачатку 1930-х гадоў муж Валянціны Фёдар Сулкоўскі, чыноўнік ваеннага ведамства, быў арыштаваны і высла- ны ў лагер, дзе і загінуў у 1933 годзе. Мучаніцкую смерць ад бязбожнай улады прынялі і мужы Ксеніі і Анны, род- ных сясцёр Валянціны. Муж Ксеніі, протаіерэй Фёдар Радакоўскі, расстраляны ў 1933 годзе, быў праслаўлены Беларускай Праваслаўнай Царквой як свяшчэннамучанік. Муж Анны, протаіерэй Васілій Сцяпура, арыштаваны ў 1933 годзе, прапаў у Казахстанскай высылцы.
Цяжкія жыццёвыя абставіны, перажытыя Валянцінай з вялікім душэўным болем, сталі гарнілам выпрабаванняў, У якім яна ўмацоўвалася духам. У пачатку 1930-х гадоў Валянціна аказалася прыкаванай да ложка цяжкай ця- леснай немаччу. Пасля смерці ў 1937 годзе маці — Сафіі Чарняўскай, яна засталася адна. На той час былі пазакры- ваны ўсе цэрквы Мінскай епархіі, замерла царкоўнае жыц- Цё. I вось у гэтых цяжкіх абставінах Гасподзь зрабіў бла- жэнную Валянціну Сваёю выбранніцай, каб несці асаблівы малітоўны подзвіг і сведчыць, што «сіла Божая ў немаччуі здзяйсняецца» (2 Кар. 12, 9). Цялесная немач была ўспрынята ёю як заклім Госпада выконваць апостальскае настаўленне:
«...узносіць малітвы, пра- шэнні, маленні, падзякі за ўсіх людзей...» (1 Цім. 2,1). Блажэнная Валянцінаі была адной з тых нямно- гіх, хто ў суровыя часы атэізму застаўся верным Хрысту і Яго Царкве. У цяжкія часы агульна- га бязвер'я, калі Царкву гналі і храмы разбуралі, и яна захоўвала ў сваёй I душы неацэнны скарб веры, памнажала яго, запальваючы ІХ СЭрцы любоўю Божай. радаючы ЛЮДЗЯМ

Разам з асаблівым дарам малітвы Гасподзь дараваў ёй здольнасць бачыць будучыню і духоўна выпраўляць лю- дзей, а таксама ацаляць іх цялесныя хваробы.
Да ляжачай старыцы неслі хворых дзяцей, прасілі памаліцца, прыходзілі за жыццёвымі і духоўнымі па- радамі. Сваім прасветленым унутраным зрокам святая бачыла свет з духоўнага, нябачнага для болыпасці людзей боку — духам спазнавала жыццё людзей, не пытаючы- ся, хто і дзеля чаго прыйшоў, давала адказы на затоеныя пытанні. Гэтым яна сцвярджала ў людзях веру ў Госпада і ў Промысел Божы адносна кожнага чалавека. Матушка Валянціна суцяшала гаротных, разгубленых у жыццёвых абставінах, па яе малітвах Гасподзь вяртаў здароўе безна- дзейна хворым людзям.
Блажэнная Валянціна была не толькі змірэннай малітоўніцай, але часам і праведнай выкрывальніцай.
Нярэдка пад поглядам яе вачэп людзі усведамлялі сваю грахоўнасць і станавіліся на шлях пакаяння. Больш за трыццаць год праляжала блажэнная Валянціна ў цялес- най немачы. Гасподзь не пакінуў яе ў бядзе, паслаўшы до- брых людзей, якія дапамагалі ёй пераадольваць жыццё- выя нягоды.
6 лютага 1966 года блажэнная Валянціна адышла да Госпада, прычасціўшыся Святых Хрыстовых Тайнаў. Пахавалі яе на вясковых могілках вёскі Крысава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. I пасля спачыну свя- тая не пакідала сваім заступніцтвам тых, хто прыходзіў да яе сціплай магілкі, якая стала для многіх месцам паломніцтва і гарачай малітвы...
6 лютага 2006 года, роўна праз сорак гадоў пасля спачыну, у Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы адбыўся чын царкоўнага праслаўлення святой Валянціны Мінскай і да лучэнне яе да Сабору Беларускіх святых. У гэты дзень штогод адбываюцца шматлюдныя паломніцтвы да месца спачыну блажэннай. У 2007 годзе на месцы пахавання ўстаноўлены дубовы крыж з надпісам «Блажэнная Валянціна, малі Бога за нас». Іконы святой маюцца ва ўсіх храмах Мінскай епархіі, а таксама і па ўсёй Беларусі. У вёсцы Скорыцы Пружанскага раёна будуецца храм у імя святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Трапар
блажэннай Валянціне Мінскай, глас 1
От младёнства воспрнявшн вёру Хрнстову в сёрдце твоё, / яко мўдрая дёва пронесла есй чрез все жнтнё плоды ея, / тёмже н Хрнстос дарова тн сйлу, / целйтн недўгн немошствўюшнх н колёблюшнхся. / Мы же, прославляюше тя, блажённая матн Валентйно, вопнём: / слава Давшему тебё крёпость, / слава Прославльшему тя, // слава Спасаюшему всех прнзываювднх тя.
3 дзяцінства ўспрыняўшы веру Хрыстову ў сэрцы сваім, / як мудрая дзева, пранёсла ты праз усё жыц- цё плады яе, / таму і Хрыстос даў табе сілу, / ацаляць хваробы нямоглых і тых, што сумняваюцца. / Мы ж, праслаўляючы цябе, блажэнная маці Валянціна, усклікаем: / слава Таму, Які даў табе моц, / слава Таму, Які праславіў цябе, // слава Таму, Які спасае ўсіх, хто звяртаецца да цябе.

 
 
Иоаннов Родник © 2011-2016 : Использование материалов размещенных на сайте только с письменного разрешения администрации