Паломнические туры из Минска, путешествия по святым местам, Иоаннов родник
Наши новости

ПРАПАДОБНЫ ГЕНАДЗІЙ МАГІЛЁЎСКІ

Памяць 23 студзеня/5 лютага

Святы Генадзій нарадзіўся ў пачатку XVI стагоддзя ў горадзе Магілёве. Быў адзіным сынам у замож- най сям'і «вялікага пана» Івана і яго жонкі Алены. Яшчэ ў дзяцінстве Грыгорый (імя прападобнага пры хрышчэнні) вызначаўся богабаязнасцю, любоўю да храма, з радасцю наведваў царкоўныя богаслужэнні, спяваў на клірасе. У юнацтве ён часта і надоўга пакідаў бацькоўскі дом, каб «на крыле царкоўным жывучы, дзень і ноч маліцца Богу». Бацькі баяліся страціць адзінага сына — сваю апору ў старасці, дакаралі яго за раўнадушша да высокага стану сям'і, жадалі яму багацця і зямнога шчасця.
Аднак Грыгорый цвёрда вырашыў прысвяціць сваё жыц- цё служэнню Богу і людзям у манашаскім чыне. Пакінуў- шы бацькоўскі дом, вандраваў ён па землях Вялікага кня- ства Літоўскага, церпячы ад голаду, холаду і злых людзей. Неўзабаве дайшоў ён да Масквы, дзе сустрэўся з юнаком Фёдарам; разам яны пачалі шукаць месца для манаша- скага подзвігу. Пабываўшы ў Ноўгарадзе, адправіліся за- тым у Свірскі Троіцкі манастыр, аднак прападобны старац Аляксандр Свірскі не пакінуў Грыгорыя ў абіцелі з-за яго маладосці, а накіраваў да прападобнага Карнілія Комель- скага, у Валагодскія лясы. Празорлівы Карнілій прыняў Грыгорыя ў Комельскую Увядзенскую абіцель і праз нейкі і час пастрыг у манашаскі сан з імем Генадзій. Жывучы ў манастыры, інак выпрабоўваў сябе постам і цяжкай фізічнай працай, «служыў у поварні, пякарні», выконваў іншыя паслушанні.
У 1528 годзе старац Карнілій разам з Генадзіем, узяўшы з сабой «мала ад браціі», аддаліліся на Сурское возера, каб маліцца ў «адзіноце і цішыні». Штодзённыя малітвы, трыванне і пост суправаджаліся цяжкай фізічнай пра- цай па высяканню лесу, капанню сажалак для асушэння балоцістай мясцовасці. Так у бязлюдным дзікім месцы ўзнік Праабражэнскі манастыр, які пазней сталі назы- ваць Спаса-Генадзіевым. Падзвіжніцкае і мірнае жыц- цё прыцягвала і іншых да супольнага манашаства пад ігуменствам прападобнага Карнілія.
У 1529 годзе па просьбе маскоўскага князя старац Карнілій вярнуўся ў ранейшы Комельскі Увядзенскі ма- настыр, пакінуўшы прападобнаму Генадзію запавет да- лей мудра кіраваць манастырскім жыццём і ўзвесці царк- ву ў гонар Праабражэння Гасподняга. Запавет неўзабаве быў выкананы, у манастыры быў пабудаваны драўляны Спаса-Праабражэнскі храм, крыху пазней быў узведзены яшчэ адзін — у імя прападобнага Сергія Раданежскага. Апекунамі абіцелі сталі вялікі маскоўскі князь Васілій III і яго жонка, якая ахвяравала «святыя іконы, рызы і іншае неабходнае для службы царкоўнай».
Святы Генадзій з любоўю і руплівасцю клапаціўся пра ўладкаванне цэркваў, з асаблівай стараннасцю займаўся пісаннем ікон. Адначасова нараўне з іншымі інакамі пра- цаваў у поварні, калоў дровы, капаў калодзежы, выпякаў прасфоры. Прападобны Генадзій карыстаўся аўтарытэтам як настаяцель і настаўнік інакаў, яго паважалі за строгасць жыцця, глыбокую набожнасць, гарачую любоў да Госпада і бліжніх. Ён нястомна накіроўваў брацію на ўзрастанне ў духу, сам падаючы прыклад малітоўнасці, посніцтва і змірэння. Святы насіў на целе жалезныя вярыгі — «кры- жы жалезныя, цяжкія ланцугі». Не забываў ён і простых пасялян, наведваючы дамы іх, заклікаў жыць у страху Бо- жым і спадзявацца на Яго міласэрнасць.
Прападобны Генадзій атрымаў ад Бога дар празорлівасці і ацалення хворых. Так, знаходзячыся ў Маскве, ён прадказаў баярыні Анастасіі Раманавай, што яна будзе Царыцай, што і спраўдзілася ў 1547 годзе. Па малітвах свя- тога Генадзія каля 1559 года атрымаў ад Госпада ацаленне епіскап Валагодскі і Вялікапермскі Кіпрыян.
Спачыў прападобны Генадзій 23 студзеня 1565 года 1 быў пахаваны паслядоўнікамі і вучнямі ў манастырскім Спаса-Праабражэнскім саборы Кастрамы. Перад спа- чынам ён прадыктаваў насельнікам «Наказ», які не страціў духоўнай вартасці і ў наш час. У ім маюцца такія павучанні: «Спрэчак брат з братам не заводзьце, імкніцеся да святла, а цемры сцеражыцеся. Непрыстойна вам варага- ваць паміж сабою, бо хто варагуе і зласловіць, той Царства Нябеснага не ўнаследуе... Да чужой маёмасці не дакра- найцеся і нічога не бярыце, бо збіранне ўласнай маёмасці вялікую шкоду прычыняе манаху, а душу вя- дзе да агнк нязгаснага і мукі вечнай. Дык вы, дзеці мае, такога зла і бяздумнасці сцеражыцеся і іншым людзям нагадвайце гэтыя нашы словы».
Пасля праведнага спачыну прападобны стаў ушаноў- вацца як мясцовашанаваны святы, а яго мошчы пахаваны пад спудам манастырскага сабора, сталі галоўнай святы- няй абіцелі. У 1644 годзе, калі разбіралі драўляны Спаса- Праабражэнскі храм перад узвядзеннем на тым месцы новага мураванага, былі аднойдзены нятленныя мошчы святога Генадзія. У «Аповесці аб аднойдзенні мошчаў» (ка- нец 40-х гадоў XVII ст.) апісаны цуды, што здарыліся пры гэтай падзеі. 19 жніўня 1646 г. па благаславенню патры- ярха Іосіфа адбылося царкоўнае праслаўленне прападоб- нага Генадзія, пасля чаго пачалося яго агульнацаркоўнае ўшанаванне.
Пасля асвячэння мураванага Праабражэнскага сабора раку з мошчамі ўнеслі ў храм і ўстанавілі ў Благавешчанскім прыдзеле. У XVIII стагоддзі мошчы знаходзіліся пад спудам храма, у спецыяльна ўсталяванай пячорнай царкве. У пачатку XIX стагоддзя над месцам па- хавання ўстанавілі срэбную раку, вырабленую на сродкі жыхароў горада Любіма Яраслаўскай губерні. На рацы раз- мяшчалася старажытная ікона святога ў дарагім акладзе. У манастыры захоўваліся рэліквіі, які, паводле падання, належалі святому.
Жыціе прападобнага Генадзія складзена яго вучнем ігуменам Аляксіем. Яно ўключае апісанне 19 прыжыц- цёвых і пасмяротных цудаў святога. Яшчэ ў сярэдзіне XVII стагоддзя ў гонар прападобнага Генадзія быў узве- дзены храм у Кастрамскім крамлі, аднак ён пацярпеў у час пажару 1773 года і болын не аднаўляўся. У 1680-я гады складзена служба прападобнаму. У 1805 годзе ў Спаса- Генадзіевым манастыры ў імя прападобнага быў асвя- чоны прыдзел цёплага храма, які прымыкаў да Спаса- Праабражэнскага сабора. У ХУІІІ-ХХ стагоддзях Генадзій быў адным з найболып шанаваных святых Кастрамской і Яраслаўскай губерняў. У Беларусі шчырым рупліўцам ушанавання памяці прападобнага Генадзія быў вядомы гісторык і педагог Еўдакім Раманаў (1855-1922). Па яго ініцыятыве іконы прападобнага былі напісаны для кафе- дральных сабораў Вільні, Магілёва і Гомеля.
У 1919 годзе кастрамскі Спаса-Генадзіеў манастыр быў закрыты распараджэннем савецкай улады. Сабор дзейнічаў як прыходскі храм да 1928 года. У 1920 годзе ад- былося публічнае ўскрыццё мошчаў святога, іх размясцілі ў Яраслаўскім губернскім музеі. Далейшы лёс іх невядо- мы. У 1964 годзе цёплую царкву з прыдзелам у імя прапа- добнага Генадзія разабралі для патрэб мясцовага калгаса.
Але ўшанаванне святога Генадзія працягвалася і ў савец- кі час. У1948 годзе ў Іаана-Залатавустаўскім кафедральным саборы Кастрамы левы прыдзел быў пераасвячоны ў імя прападобнага. У 1995 годзе пачалося адраджэнне Кастрам- скога Спаса-Генадзіевага манастыра. Праз пяць гадоў ма- настырская брація адслужыла першую літургію ў пабуда- ванай драўлянай царкве ў гонар прападобнага, якую ўзвя- лі каля паўразбуранага Праабражэнскага сабора. Побач знаходзіцца калодзеж, выкапаны, паводле падання, самім Генадзіем. Імя прападобнага Генадзія ўключана таксама Ў Саборы Кастрамскіх (5.02) і Растова-Яраслаўскіх (5.06) святых. Прыходскі храм у імя святога Генадзія асвячоны У вёсцы Ваўкавічы Чавускага раёна Магілёўскай епархіі.

Трапар прападобнаму Генадзію Магілёўскаму, глас 4

Яко пустыннолюбйвая горлнца, / от сўетнаго н многомятёжнаго мйра в пустыню удалйвся, / чнстотою п говённем, молйтвамн н тружденпем про- славнл есп Бога в душё н телесй своем, / преподобне отче Геннадпе, града Могнлёва прозябёнпе. / й тако благочёстно пожйв, / явйлся есн, преподобне Геннадне, пустынп Любпмоградскпя украшённе, / йноком чест- наго жптня образ / н тёплый молйтвенннк за всех, / прнтекаюшнх к тебе с верою.

Як пустынелюбная галўбка, / ад мітуслівага і многа- мяцёжнага свету ў пустыню аддаліўшыся, / чысцінёю і постам, малітвамі і працаю праславіў ты Бога ў душы і цёле сваім, / прападобны Генадзіе, у горадзе Магілёве народжаны. / I так набожна пражыўшы, / з'явіўся ты абіцелі Любімаградскай украсаю, / для манахаў набожнага жыцця прыкладам / і цёплым малітвеннікам за ўсіх, / хто звяртаецца да цябе з вераю.

 
 
Иоаннов Родник © 2011-2016 : Использование материалов размещенных на сайте только с письменного разрешения администрации