Паломнические туры из Минска, путешествия по святым местам, Иоаннов родник
Наши новости

СВЯЦІЦЕЛЬ ЛАЎРЭНЦІЙ, ЕПІСКАП ТУРАЎСКІ

Памяць 29 студзеня/11 лютага

Пра жыццё і подзвіг свяціцеля Лаўрэнція заха- валася няшмат звестак. Мяркуюць, што свя- ты нарадзіўся ў горадзе Тураве ў 30-я гады XII стагод- дзя. Верагодна, што ў адным з тураўскіх манастыроў ён пачаў сваё манашаскае служэнне. Праз некаторы час, імкнучыся да болыных подзвігаў і строгага жыцця, свя- ты Лаўрэнцій накіраваўся ў Кіеўскія пячоры. Памятаю- чы словы Спасіцеля: «Калі молішся, зайдзі ў пакой твой і, зачыніўшы дзверы твае, памаліся Айцу твайму, Які Ў тайне; і Айцец твой, Які бачыць тайнае, аддасць табе яўна» (Мф. 6, 6), Лаўрэнцій вырашыў прыняць подзвіг затворніцтва, жыць у адзіноце, аддаючыся малітве. Ад- нак ігумен манастыра не благаславіў затворніцтва з пры- чыны маладосці і нявопытнасці інака.
Лаўрэнцій усё ж не адмовіўся ад сваіх намераў і, памаліўшыся, накіраваўся ў манастыр святога веліка- мучаніка Дзімітрыя Салунскага, непадалёк ад Кіеўскіх пячораў. Дзімітрыеўскі манастыр, заснаваны вялікім князем Ізяславам-Дзімітрыем, з 1128 года быў паднача- лены Пячэрскаму архімандрыту. Там Лаўрэнцій жыў у затворніцтве, прызначыўшы сабе самы строгі рэжым, «умярцвяючы ўсе страсці малітвай і ўстрыманнем». Дзя- куючы малітоўнаму подзвігу ды Божай міласці святы Лаўрэнцій атрымаў дар ацаляць хворых і выганяць бесаў.
Аднойчы прывялі да Лаўрэнція чалавека, апанавана- га нячыстым. Доўгі час беснаваты знаходзіўся пры мана- ху, але не мог пазбавіцца ад наслання. Прападобны павёў няшчаснага ў Кіева-Пячэрскі манастыр шукаць там для яго збаўлення ад немачы. Моцна шалеў хворы па дарозе Да манастыра, баяўся наблізіцца да святой абіцелі, дзе бесперапынна працягвалася малітва. Аднак увайшоўшы У абіцель ды ўкленчыўшы перад Кіева-Пячэрскай іконай Божае Маці, ён цалкам пазбавіўся апантанасці.
Неўзабаве прападобны Лаўрэнцій скончыў дабра- Дзейнае служэнне ў Дзімітрыеўскай абіцелі ды зноў вярнуўся ў Кіева-Пячэрскі манастыр. Глыбокая вера ма-1 наха Лаўрэнція і яго адданасць Царкве сталі прычынай] пасвячэння яго ў епіскапскі сан. У 1184 годзе Кіеўскі| мітрапаліт прызначыў Лаўрэнція епіскапам на Тураў- скую кафедру, дзе ён стаў пераемнікам свяціцеля КірылаІ Тураўскага — «Залатавуста, які ярчэй за ўсіх заззяў на Русі» (+1183). Уладыка Лаўрэнцій займаў Тураўскую ка-І федру да 1194 года. На жаль, пра яго служэнне ў Тура<1 ве гістарычных звестак не захавалася. У жыціі згадва-І ецца толькі факт прысутнасці «святога Лаўрэнція ў сане] епіскапа на ўзвядзенні «папа Васілія са Шчакавіцы»! ў ігумена Пячэрскага 23 лютага 1184 года. Магчыма, што Лаўрэнцій быў запрошаны як былы насельнік гэтай абіцелі.
Верагодна, што спачыў святы Лаўрэнцій 29 студзеня 1194 года ў Дзімітрыеўскай абіцелі, а пазней яго мошчы] былі перанесены ў Антоніеву пячору Кіева-Пячэрскага манастыра. Зыходзячы з ранняга часу напісання жыція, можна меркаваць, што святога пачалі мясцова ўшаноўваць ужо неўзабаве пасля яго праведнага спачы- ну. У рукапісных святцах XVII стагоддзя сярод святых Бліжніх пячораў Кіева-Пячэрскай лаўры першым назва- ны «святы Лаўрэнцій, епіскап Тураўскі — «падзвіжнік, які ацаляў хворых і прынудзіў беса вызнаваць сілу Пя- чэрскага манастыра». Памяць пра святога жыве ў Царкве і народзе Божым і сёння. Ён ушаноўваецца ў Саборы Кіева- Пячэрскіх святых (11.10). У гонар свяціцеля Лаўрэнція асвячоны прыдзел у Свята-Міхайлаўскім саборы горада Мазыра, а 11 мая 2010 года ў Тураве закладзены першы камень у фундамент кафедральнага сабора ў гонар Кірыла і Лаўрэнція, епіскапаў Тураўскіх.

Трапар

свяціцелю Лаўрэнцію Тураўскаму, глас 8

Всеблаженне Лаврёнтне, затворйвый себё Господа радн в мёсте тёсне / и в нем многа лёта трудолюбне пожйвый, / молйся о нас ко Господу, яко да н мы от всякаго греха чўвства затворше, / полўчнм отверзённе дверёй мйлостн Господнн в День сўдный.Усеблажэнны Лаўрэнціе, які зачыніў сябе дзеля Госпада ў месцы цёсным / і ў ім шмат гадоў працалюбна пражыў, / маліся за нас да Госпада, каб і мы, ад усякага грахў пачуцці зачыніўшы, / атрымалі адкрыццё дзвярэй міласці Гасподняй у Дзень сўдны.

 
 
Иоаннов Родник © 2011-2016 : Использование материалов размещенных на сайте только с письменного разрешения администрации