СВЯЦІЦЕЛЬ СІМЯОН, ЕПІСКАП ПОЛАЦКІ
Памяць 3/16 лютага
Трапар
свяціцелю Сімяону Полацкаму, глас 3
Землй Полотскня рождённе н воспнтанне, / архнерёй- скнм саном почтён был есй, / святйтелю отче Снмеоне, / Тверскйя епархпн первопрестольннче, / паствы твоея добрый устройтелю, / немўдрых наказателю, без- законных облнчйтелю. / Молйся ко Господу II за всех почнтаюшнх память твою.
У зямлі Полацкай народжаны і выхаваны, / архіерэй- скім санам ушанаваны быў ты, / свяціцелю ойча Сімяоне, / Цвярской епархіі пёршы епіскап, / паствы сваёй добры ахавшіьнік, / неразўмных настаўнік і беззаконных выкрывальнік. / Маліся да Госпада // за ўсіх, хто ўшаноўвае памяць тваю.
С
вяціцель Сімяон — сёмы з вядомых нам ПолацкіІ епіскапаў. Дакладная дата нараджэння, як і многі^ іншыя даты з жыцця гэтага ўгодніка Божага, нам не- вядомы. Верагодна, што нарадзіўся ён у горадзе По- лацку ў 20-я гады XIII стагоддзя. Ранні перыяд жыцця, дзяцінства і юнацтва, на жаль, таксама схаваны ад нас за смугою сівой даўніны.
Толькі асобныя факты з жыцця свяціцеля дайшлі да нашага часу. Вядома, што паходжання ён быў знатна- га, належаў да дынастыі полацкіх князёў. У дзяцінства атрымаў добрую адукацыю і быў выхаваны ў духуі хрысціянскай дабрадзейнасці, у любові да кніжнай навукі і працалюбнасці. Не дзіўна, што хутка набож- ны юнак пажадаў аддаліцца ад мітусні свету і па блага- славенню Полацкага епіскапа Аляксія прыняў пострыг у адным з полацкіх манастыроў. Верагодна, пазней ён падзвізаўся ў Кіеўскіх пячорах, адкуль выйшлі многія царкоўныя іерархі.
Калі, дзе і пры якіх абставінах Сімяон быў рукапало- жаны ў свяціцельскі сан, гістарычных сведчанняў па- куль не знойдзена. Вядома толькі, што на Полацкую ка-і федру ён быў пастаўлены не раней за 1260 год. Пра дзей- насць епіскапа Сімяона ў той час даволі красамоўна сведчаць дзве гістарычныя крыніцы. Першая з іх — грамата, з якой вынікае, што ўладыка Сімяон быў заснавальнікам Мікалаеўскага манастыра на Лучне за Полацкам; (абіцель праіснавала да XVI ст.). На падставе гэтай граматы можна меркаваць, што свяціцель клапаціўся пра храмабудаўніцтва і заснаванне манастыроў у родным Полацкім краі.
Другі дакумент — «Сімяона епіскапа Цвярскога наказ» — вельмі яскрава характарызуе душэўны склад са- мога ўгодніка Божага. У «Наказе» распавядаецца пра такі выпадак. Аднойчы полацкі князь Канстанцін, празваны Бязрукім, сабраў у сваіх палатах усю знаць і наладзіэд бяседу Сярод запрошаных быў і свяціцель Сімяон. Жа- даючы выдзеліцца перад уладыкам сваёй праведнас- цю і справядлівасцю, князь стаў дакараць і выкрываць у несумленнасці прысутнага там гарадскога суддзю. У канцы ён спытаў у духоўнага айца: «Дзе будзе суддзя на тым свеце?» — «Там жа, дзе і князь!» — быў адказ епіскапа. — «Але ж суддзя, — запярэчыў Канстанцін, — чыніць няправедны суд, бярэ хабар, людзей прадае, му- чыць і ліхадзейнічае; пры чым жа тут я?» На гэта мудры архіпастыр адказаў: «Калі князь добры, богабаязны, лю- дзей мілуе, праўду любіць — тады і суддзю прызначае до- брага і богабаязнага, які мае ў сабе Божы страх, чыніць суд і жыве паводле Божага закону. Тады і князь, і суддзя ў раі будуць. Калі ж князь Божага страху не мае, не любіць хрысціян, не мілуе сірот, не шкадуе ўдоў — тады прызначае ён і суддзю злога, які не баіцца Бога, чыніць няправедны суд, клапоціцца толькі пра тое, як князю тавар здабываць, а людзей не беражэ. Такі князь нібы на людзей напускае вар'ята, даўшы яму меч, бо надзяляе ўладай чалавека зло- га і тым самым губіць людзей. Таму князь з суддзёй будуць у пекле».
3 гэтага дыялогу відаць, якім шчырым клопатам пра сваю паству і непрымірымымі адносінамі да заганаў «моц- ных гэтага свету» вызначаўся свяціцель Сімяон. Тэкст сведчыць пра глыбіню і смеласць яго прапаведніцкага слова, пра шчырасць і адкрытасць нораву. «Наказ» пазней быў уключаны ў зборнік «Мярыла праведнае», які ў стара- жытнай Русі меў юрыдычна-прававы статус.
Аднак знаходжанне ўладыкі ў Полацку было не вельмі працяглым. Смуты і народныя хваляванні таго часу, пбель пляменніка, полацкага князя Таўцівіла, прымусілі свяціцеля пакінуць родНую зямлю і перасяліцца ў Цвер, якая ў той час уваходзіла ў склад Полацкай епархіі. Там яго з радасцю і любоўю прыняў мясцовы князь Яраслаў Яраславіч, брат дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
Сімяон стаў першым епіскапам новастворанай Цвярской епархіі. Князь шчодра надзяляў яе землямі ды іншай маёі масцю.
Свяціцель Сімяон быў сапраўдным пастырам свайго статку. Ён быў міласцівы да пакрыўджаных і гаротныЛ уважлівы да інацкага і святарскага чыну. Адначасова ўладыка выкарыстоўваў усе магчымасці, каб адстойвац; праўду і справядлівасць. Падчас архіпастырскага служэн ня Сімяона, а дакладна ў 1285 годзе, у горадзе Цвер быў закладзены велічны Спаса-Праабражэнскі сабор, першь белакаменны храм на ўсёй Русі, узведзены пасля мангола татарскага нашэсця. Яго будавалі майстры з Полацка, шт( сведчыць, што ўладыка не парываў сувязей з радзімай. У 1935 годзе Спаса-Праабражэнскі храм быў узарваны з 1992 года існуюць планы яго аднаўлення.
Прадчуваючы блізкую канчыну і ўжо не спадзеючыся ўбачыць завяршэнне будаўніцтва, епіскап-старац асвяціў саборны прыдзел, каб мець магчымасць здзяйсняць там богаслужэнні.
Свяціцель мірна спачыў у 1289 годзе, у дзень памяці свайго нябеснага апекуна — святога праведнага Сімяона Богапрыімца, і быў пахаваны ў тым жа Спаса-Праабражэн- скім саборы. Да сённяшняга дня захавалася толькі невялі- кая часцінка мошчаў свяціцеля Сімяона. Яна захоўваецца ў цвярскім гарадскім саборы. Іконам свяціцеля Сімяона можна пакланіцца ў храмах Полацка, Мінска, Заслаўя, Лагойска.
Трапар
свяціцелю Сімяону Полацкаму, глас 3
Землй Полотскня рождённе н воспнтанне, / архнерёй- скнм саном почтён был есй, / святйтелю отче Снмеоне, / Тверскйя епархпн первопрестольннче, / паствы твоея добрый устройтелю, / немўдрых наказателю, без- законных облнчйтелю. / Молйся ко Господу II за всех почнтаюшнх память твою.
У зямлі Полацкай народжаны і выхаваны, / архіерэй- скім санам ушанаваны быў ты, / свяціцелю ойча Сімяоне, / Цвярской епархіі пёршы епіскап, / паствы сваёй добры ахавшіьнік, / неразўмных настаўнік і беззаконных выкрывальнік. / Маліся да Госпада // за ўсіх, хто ўшаноўвае памяць тваю.