Паломнические туры из Минска, путешествия по святым местам, Иоаннов родник
Наши новости

СВЯЦІЦЕЛЬ ГЕОРГІЙ, АРХІЕПІСКАП МАГІЛЁЎСКІ I БЕЛАРУСКІ

Архіепіскап Георгій паходзіў са старажытнага наі божнага роду ўкраінскіх дваран. Нарадзіўся ў го| радзе Нежыне на Чарнігаўшчыне 20 лістапада 1717 года і ў хрышчэнні быў названы Грыгорыем. Ва ўзросці 11 гадоў будучы свяціцель паступіў у знакамітую Кіева-: Магілянскую акадэмію, поўны курс якой скончы^ «з асабліваю пахвалою». Ён валодаў выключным здольнасцямі і нястомнай працаздольнасцю, выяўляў асаблівую схільнасць да багаслоўя і філасофіі, да сканала валодаў лацінскай, польскай, грэчаскай старажытнаяўрэйскай і нямецкай мовамі. У 27 гадоў ма- лады вучоны вырашыў прыняць манашаскае званне. По- стрыг з імем Георгій адбыўся ў Кіева-Пячэрскай лаўры ў 1744 годзе. За асаблівы дар прапаведніцтва ўжо праз год Георгій быў прызначаны выкладчыкам красамоўстваі а затым прафесарам філасофіі і багаслоўя. На гэтых па- садах ён праявіў сябе як таленавіны вучоны-педагоіі і адміністратар. У 1752 годзе ён прызначаны рэктарамі Магілянскай акадэміі і ўзведзены ў сан архімандрыта Кіева-Брацкага вучылішчнага манастыра.
Служэнне Георгія Каніскага на педагагічнай ніве было надзвычай паспяховым. Але пасля спачыну МагілёўскагаІ епіскапа Іераніма Ваўчанскага ён даў сваю згоду заняцьі Беларускую кафедру. Гэта быў самаахвярны крок, бо той 1 час, другая палова XVIII стагоддзя, быў найцяжэйшымі для праваслаўных беларусаў. На тэрыторыі Рэчы Паспалі-! тай заставалася толькі адна праваслаўная епархія з цэн-І трам у Магілёве. У афіцыйных колах Рэчы ПаспалітайІ ужо абмяркоўвалася пытанне пра ліквідацыю і гэтай! епархіі і далучэнне паствы да ўніяцкай Полацкай епархіі.І Аднак кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст III павінен быў выконваць падпісаныя ім умовы «Вечнага міру» 1686 года,] якія гарантавалі абарону правоў праваслаўных. Дзякуючы гэтай акалічнасці Магілёўская епархія засталася праваслаўнай.
20 жніўня 1755 года адбылася хіратонія архімандрыта Георгія ў епіскапскі сан з прызначэннем на Магілёўскую кафедрУ- Калі ён пРыбыў у свой кафедральны горад, то на- ват радасная і ўрачыстая сустрэча, якую наладзіла магі- лёўская паства, не схавала ад вачэй свяціцеля жахлівага заняпаду, выкліканага доўгімі гадамі прыгнёту і ганенняў на Праваслаўе. Аднак змрочная рэчаіснасць не напалоха- ла епіскапа. 3 гэтага часу ён стаў абаронцам Праваслаўя не толькі ў сваёй епархіі, але і ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Свяціцелю дапамагалі цвёрдая воля, энергічны характар, глыбокае веданне польскай і беларуска-літоўскай гісторыі, грамадзянскага права і судовай справы.
Адраджэнне царкоўнага жыцця свяціцель Георгій пачаў з рэлігійна-маральнага выхавання, адукацыі ду- хавенства і народа. У 1757 годзе ён ініцыяваў заснаванне пры Магілёўскім Мікольскім манастыры друкарні, у якой двойчы перавыдаў скарочаны «Катэхізіс» архіепіскапа Феафана Пракаповіча ва ўласным перакладзе «на рускі дыялект». «Катэхізіс» быў распаўсюджаны сярод простага народу. У дапамогу святарству выйшаў таксама перакла- дзены свяціцелем «Зборнік павучальных слоў» (1786).
Пры Магілёўскім Спаскім манастыры ўладыка Георгій заснаваў школьныя класы, пераўтвораныя ў 1759 годзе ў духоўную семінарыю. Пазней свяціцель садзейнічаў ад-крыццю духоўных вучылішчаў у Магілёве, Гомелі, Бы- хаве, Чачэрску, Рагачове, Оршы, Мсціславе. Клапаціўся ён і пра будаўніцтва новых храмаў, пры ім быў асвячо- ны кафедральны Спаса-Праабражэнскі сабор у Магілёве (1762), там жа ўзведзены будынкі духоўнай кансісторыі і Духоўнай семінарыі.
Епіскап Георгій рашуча змагаўся за правы праваслаў- нага насельніцтва Рэчы Паспалітай. Ён склаў і падаў кара- лю «Мемарыял аб крыўдах праваслаўным», у якім прывёў піс каля 200 цэркваў, забраных уніятамі і католікамі. Тры- вогу за лёс Праваслаўя ў Полыпчы ён выказаў, будучы на каранацыі імператрыцы Екац М арыны II у Маскве (1762), а таксама ў Варшаве, падчас аўдыенцьЯ ў караля Станіслава Аўгустм | Панятоўскага (1765). СвяціцеліІ Георгій прымаў удзел у паса джэннях сейма Рэчы ПаспаліташІ распрацоўваў артыкулы аднос|| на становішча праваслаўныж спрыяў выпрацоўцы «ВечнаІІ і га трактату» 1768 года, якІІ дэклараваў праваслаўным
правы, роўныя з католікамі.
Актыўнасць свяціцеля Георгия Не магла не выклікаць раздражнення і нянавісці з бокуі праціўнікаў. У 1759 і 1760 гадах былі зроблены замахі на[ яго жыццё. У 1768 годзе, калі зноў узмацніўся пераследі праваслаўных, епіскап вымушаны быў выехаць у Смаленск Л Ён знаходзіўся там да 1772 года, падтрымліваючы сувязі | са сваёй паствай праз перапіску і духоўныя настаўленніЯ У той час, клапоцячыся пра адукацыйны ўзровень духавем ства, разам са Смаленскім епіскапам Парфеніем ён склаў I кнігу пад назвай «Пра абавязкі прасвітараў прыходскіх»і I якая была надрукавана ў 1776 годзе.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) епіскаіш вярнуўся ў Магілёў. У склад абноўленай епархіі ўвайшліШ далучаныя да Расіі землі Беларусі з Магілёвам, Оршай, I Мсціславам і Рагачовам. Аўтарытэт уладыкі значнаі паўплываўнаімкненнеўніяцкагапрыходскагадухавенства I і вернікаў вярнуцца ў Праваслаўе. У1783 годзе Георгій быўн узведзены ў сан архіепіскапа і ўключаны ў склад Свяцей- 5 шага Сінода Расійскай Праваслаўнай Царквы. Карыстаю-1 чыся новымі магчымасцямі, свяціцель актыўна выступаў 1 за свабодны пераход уніятаў у лона Праваслаўя.
Яго намаганнямі ў 1793 годзе ў Слуц- ку была створана епіскапская ка- федра, якая дала пачатак Мінскай епархіі. Адначасова архіепіскап Георгій працягваў клапаціцца пра ўладкаванне спраў Магілёўскай епархіі. У 1780 годзе, згодна з яго распараджэннем, быў узведзе- ны новы будынак Магілёўскай духоўнай семінарыі, закладзены новы сабор у гонар святога Іосіфа Абручніка.
Свяціцель Георгій удала спа- лучаў архіпастырскую дзейнасць з творчымі заняткамі, быў шыро- ка вядомы як філосаф, літаратар, гісторык і публіцыст. У 1751 годзе ён склаў для Кіева-Магілянскай акадэміі першы сістэматычны курс багаслоўя, надрукаваў два курсы акадэмічных лекцын па філасофп (1747; 1749), паэтыцы
(1746), напісаў драму «Уваскрасенне мёртвых». За сваё жыццё свяціцель Георгій сабраў вялікую бібліятэку кніг і рукапісаў, адкрыў некалькі школ, шпіталяў і прытулкаў для бедных, клапаціўся пра калек, удоў і сірот.
Свяціцель Георгій спачыў 13 лютага 1795 года і быў па- хаваны ў асвячоным ім Спаса-Праабражэнскім саборы Магілёва. Над яго магілай была змешчана медная дошка з эпітафіяй, якую склаў сам свяціцель перад смерцю. Ён пакінуў запавет, у якім выклаў свае погляды на царкоўнае Добраўладкаванне, манашаства, семінарыю, справы епархіі, богаслужэнне, клір, паству і дабрачыннасць. '"'абістыя сродкі свяціцель пакінуў для раздачы міласціны 1 ахвяраванняў у храмах Магілёва.
Памяць свяціцеля Георгія пачалі ўшаноўваць амеь-ль | адразу пасля яго спачыну. Распараджэннем епіска-Ла Магілёўскага і Мсціслаўскага Сцяфана (АрхангельсЕ<а- га) у 1904 годзе ў Магілёўскай епархіі было ўстаноўлеНІ ўрачыстае заўпакойнае памінанне свяціцеля. У 1993 ігон дзе паводле рашэння Сінода Беларускай Праваслаўн^й Царквы архіепіскап Георгій быў праслаўлены і далучаны да Сабору Беларускіх святых. Святкаванне царкоўн^й] памяці свяціцеля адбываецца 13 / 26 лютага — у дзень яТо| праведнага спачыну, і 24 ліпеня / 6 жніўня — у дзень я праслаўлення. Хрысцільны храм у імя свяціцеля Георгія дзейнічае пры магілёўскім кафедральным саборы Трох Свяціцеляў.

Трапар
свяціцелю Георгію Магілёўскаму, глас 3
Столп Православпя и учйтель благочёстия был еси,/ святителю отче наш Георгне, / многн скорбн н гонёнпя претерпёл еси, богомўдре, паству свою управляя, / ко спасённю всех наставнл еси. / Цёркве Белорўсския похвало и града Могнлёва украшённе, / моли Христа Бога, II да утвердит отёчество наше в благочёстии спасёт дўши наша.
Стаўпом Праваслаўя і настаўнікам набожнасці быў ты, / свяціцелю ойча наш Георгіе. / Многа скрўхі ды ганённяў перацярпёў ты, багамўдра паствай сваёй кірўючы, / усіх на шлях спасення наставіў ты, / Царквы Беларускай пахвала і горада Магілёва ўкраса, / малі Хрыста Бога, // каб умацаваў Бацькаўшчыну нашу ў набожнасці і спас дўшы нашы.

 
 
Иоаннов Родник © 2011-2016 : Использование материалов размещенных на сайте только с письменного разрешения администрации