Паломнические туры из Минска, путешествия по святым местам, Иоаннов родник
Наши новости

СВЯШЧЭННАМУЧАНІК ІААН, ЕПІСКАП РЫЛЬСКІ

Свяшчэннамучанік Іаан нарадзіўся 8 мая 1881 года ў старажытным мястэчку Петрыкаў Мазырскага па. вета ў сям'і свяшчэнніка Дзімітрыя Пашына. Дзед па лінЦ маці, протаіерэй Васілій Завітневіч, служыў настаяцелец Скрыгалаўскай царквы таго ж павета. У Скрыгалаве, пад апекай дзеда, выхоўваўся малалетні Іаан пасля заўчаснай смерці бацькі.
У 1901 годзе Іаан скончыў Мінскую духоўную семінарыю, быў рукапаложаны ў прасвітара і прызначанм другім свяшчэннікам ў Пакроўскую царкву сяла Князьі Возера (цяпер вёска Чырвонае Возера Салігорскага раёна Мінскай вобласці). У 1903 годзе, згодна з прашэннем, пеі раведзены ў сяло Скрыгалава, замяніўшы свайго дзеда на месцы настаяцеля.
Айцец Іаан ажыццявіў мару дзеда пра ўвекавечанЦ памяці свяшчэннамучаніка Макарыя I, мітрапаліта Кіеўскага, забітага татарамі ў 1497 годзе ў ваколіцах сяла. Стараннем святара ў 1905 годзе ў Скрыгалаве бьш ўзведзены капліца-помнік і абеліск у гонар свяціцеля Макарыя. У капліцы захоўваліся прывезеныя айцом Іаанам з Кіева старажытная ікона і часцінка мошчау свяшчэннамучаніка Макарыя. Руплівасцю настаяцеля таксама быў узведзены будынак Скрыгалаўскай жаночай царкоўнапрыходскай школы.
У 1909 годзе айцец Іаан быў прызначаны ў Святя Георгіеўскую царкву вёскі Прылепы Мінскага павета, дзе здзяйсняў служэнне на працягу 13 гадоў. Пад яго акарм- леннем было некалькі вёсак, пяць царкоўнапрыходскія школ, а таксама прыходскае брацтва цвярозасці. Намаганнямі айца Іаана ў Прылепах было завершана будаўніцтва новага мураванага храма. Асвячоны 21 жніў! ня 1916 года, ён велічна ўзвышаўся над усёй акругакл 3 1909 па 1922 год настаяцель вёў летапіс Георгіеўскага прыхода, дзе змяшчаў падрабязныя звесткі пра храм, паі стырскае служэнне і жыццё прыхаджан. Бпархіяльнае начальства характарызавала айца Іаана як аднаго з найлепшых свяшчэннаслужыцеляў епархіі, палымянага прапаведніка, клапатлівага пастыра. У 1916 годзе айцец Іаан ажыццявіў намер паступіць у Петраградскую духоўную акадэмію, вучоба ў якой, аднак, была перарвана ў 1917 годзе. Пасля гэтага ён вярнуўсяў Прылепы. Рэвалюцыйныя падзеі кардынальна змянілі ход жыц прыхода и лёс свяшчэннпса. У 1923 годзе мітрапаліт Мінскі і Беларускі Мелхіседэк (Паеўскі) рукапалажыў Іаана, як удовага протаіерэя, у сан епі- скапа Мазырска-Тураўскага вікарыяцтва. Уладыка пасяліўся ў старажытным мястэчку Петрыкаў, часта служыў, наведваў прыходы Мазыршчыны і Тураўшчыны. Асаблівую ўвагу надаваў асвеце дзяцей і моладзі, у сваім доме наладзіў царкоўнапрыходскую школу, што выклі- кала рэзка адмоўную рэакцыю ўлад.
У сакавіку 1926 года ўладыка Іаан быў арыштаваны і абвінавачаны ў «агітацыі супраць савецкай улады і са- вецкай школы». I хоць віна не была даказана, рашэн- нем асобай нарады пры АДПУ яго выслалі з Петрыкава 3 пазбаўленнем права пражывання ў вялікіх гарадах. Епіскап Іаан пераехаў у Лоеў, адкуль працягваў кіраваць
епархіяй. У Верасни 1926 года яму было прад яулена новае абвинавачванне у “нелегальным кираванни епархияй і распаўсюджанні контррэвалюцыйных чутак», за гэта ўладыка быў прыгавораны да трох гадоў высылкі ў Комі. У 1929 годзе пераведзены на вольнае пасяленне ў Кур- скую вобласць. Паводле загаду царкоўнага кіраўніцтва, яго прызначылі епіскапам Рыльскім, вікарыем правяча- га Курскага архіепіскапа Даміяна (Васкрасенскага).
У 1932 годзе епіскапа Іаана зноў арыштавалі і абвінавацілі ў прыналежнасці да неіснуючай «контррэ- валюцыйнай царкоўна-манархічнай арганізацыі «Ревнн- телн Церквн». Па гэтай сфабрыкаванай справе праходзіла 413 чалавек. Епіскап Іаан перанёс жорсткія допыты, але вінаватым сябе не прызнаў і нікога не агаварыў. Нягледзячы на тое, што віна яго не была даказана, пастано- вай асобай нарады АДПУ ад 7 снежня 1932 года епіскап Іаан быў асуджаны да зняволення ў лагерах тэрмінам на дзесяць гадоў. Адбываў пакаранне ў Сароўскім, затым Цёмнікаўскім, Ветлужскім, а ў 1933 годзе — ва Ухта- Пячорскім лагерах Комі АССР. У пачатку 1938 года справа епіскапа Іаана зноў перагледжана і яму прад'яўлена чарго- вае абвінавачанне ў правядзенні «антысавецкай агітацыі сярод зняволеных». Рашэннем НКУС па Архангельскай вобласці 5 студзеня таго ж года ўладыка быў прысуджаны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны 11 сакавіка 1938 года. Пахаваны ў невядомай агульнай магіле.
У 2000 годзе свяшчэннамучанік Іаан быў праслаўлены на Юбілейным Архіерэйскім Саборы РПЦ у ліку навамучані- каў і вызнаўцаў Расійскіх, якія пацярпелі за веру Хры- стову ў XX стагоддзі. У 2004 годзе Сінодам Беларускай Праваслаўнай Царквы прынята рашэнне аб далучэнні свяшчэннамучаніка Іаана да Сабору Беларускіх святых. Ушаноўваецца таксама ў Саборы Курскіх святых.

Трапар
свяшчэннамучаніку Іаану Рыльскаму, глас 4
Добродётелню жнзнь свою украси, / апостольскаго преёмства удостонвыйся, / слово Божне проповёдуя, / мўченпческим венцём венчался еси, / святый свяшенно- мученнче Ноанне. / Земное Отёчество твоё память твою празднует / и град Пётрнков радуется. / Земля Полёсская хвалу тебё прпносит / п со умнлённем восклицает: / радуйся, новомўченнче, / похвало Православня.
Дабрадзёйнасцю жыццё сваё ўпрыгожыўшы, / апостальскай пераёмнасці спадобіўся ты, / слова Божае прапавёдуючы, / мучаніцкім вянцом быў увянчаны, / святы свяшчэннамўчанік Іаан. / Зямная Бацькаўшчына твая памяць тваю святкўе / і горад Петрыкаў радуецца. / Зямля Палеская хвалў табе ўзносіць / і з замілаваннем усклікае: / радуйся, навамучанік, / пахвала Праваслаўя.
Свяшчэннамучанік Іаан нарадзіўся 8 мая 1881 года ў старажытным мястэчку Петрыкаў Мазырскага па. вета ў сям'і свяшчэнніка Дзімітрыя Пашына. Дзед па лінии маці, протаіерэй Васілій Завітневіч, служыў настаяцелец

 
 
Иоаннов Родник © 2011-2016 : Использование материалов размещенных на сайте только с письменного разрешения администрации