Паломнические туры из Минска, путешествия по святым местам, Иоаннов родник
Наши новости

ДАБРАВЕРНЫ КНЯЗЬ РАСЦІСЛАЎ СМАЛЕНСКІ

Святы князь Расціслаў (у хрышчэнні Міхаіл) адзін з відных царкоўных і дзяржаўных дзеяча}! сярэдзіны XII стагоддзя. Князь смаленскі, вялікі князі! кіеўскі, ён яшчэ пры жыцці заслужыў аўтарытэт і павмі гу сярод народа, а за асаблівую багалюбнасць яго празвал|| Набожным. У гісторыю князь увайшоў як дзяржаўнці муж, заснавальнік самастойнага Смаленскага княстваі і дынастыі смаленскіх князёў, а таксама як міратворацЛ апякун і будаўнік храмаў і манастыроў. Паходзіў ён з сям'і! вялікага князя кіеўскага святога Мсціслава ВялікаЛ (|1132; памяць 15 / 28 красавіка), братам яго быў святьІІ князь Усевалад (Гаўрыіл) 1138; памяць 11/24 лютага,! 22 красавіка / 5 мая і 27 лістапада / 10 снежня).
3 імем князя Расціслава звязана ўмацаванне і ўзвышэнне 1 горада Смаленска і Смаленскага княства, якое ўключалаі ўсходнія раёны сучасных Віцебскай і Магілёўскай абласцей. I Да XII стагоддзя Смаленская зямля была часткай адзінаш Кіеўскай дзяржавы. Пачатак яе палітычнай самастойнасцЯ быў пакладзены ў 1125 годзе, калі святы князь Мсціслая Вялікі, пераняўшы ад свайго бацькі Уладзіміра МанамаЯ ха кіеўскі велікакняжы пасад, аддаў Смаленск у трыманнЯ свайму сыну Расціславу. Дзякуючы працы і подзвігам святога Расціслава Смаленскае княства, якім ён правіў болыя за 40 гадоў, дасягнула значнага росквіту, уключала, сяроя іншых, гарады Оршу, Копысь, Лучын. Святы Расціслаў за- снаваў гарады Мсціслаў, Рослаў, Ізяслаў, Крычаў, Васілеў і іншыя. Смаленская зямля забудоўвалася гарадамі і сёламі] упрыгожвалася храмамі і манастырамі, рабілася ўсё больпш уплывовай на ўсходнеславянскім абшары.
У 1136 годзе святы Расціслаў дамогся заснавання асоб- най Смаленскай епархіі, якой былі падараваны вялікіЯІ ўладанні. Статут князя Расціслава аб наданні маёмасціі епіскапіі згадвае воласці Смаленскага княства, размеш* чаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Копысь, Луі| чын, Басея, Мірачыцы, Вітрына, Прупой (СлаўгарадЯ
Крэчут (Крычаў). У 1150 годзе святы Расціслаў пацвердзіў матай, што Смаленскай кафедры перададзена Сабор- ная гара ў Смаленску, на якой знаходзіўся кафедральны Успенскі сабор і іншыя епархіяльныя будынкі. Першым Смаленскім епіскапам стаў Мануіл, пастаўлены ў сакавіку- маі 1136 года мітрапалітам Кіеўскім Міхаілам.
Сучаснікі высока ацэньвалі царкоўнае будаўніцтва кня- зя Расціслава, асабліва тое, што «князь Святую Багародзіцу будаваў у Смаленску». Гэтыя словы варта разумець не толькі ў сэнсе перабудовы і пашырэння пры князю Расціславе Успенскага сабора, узведзенага яго дзедам Уладзімірам Манамахам у 1101 годзе (перабудаваны сабор быў асвячоны епіскапам Мануілам 15/28 жніўня 1150 г.). Князь Расціслаў быў будаўніком Царквы ў шырокім сэнсе: ён забяспечыў Успенскі храм матэрыяльна, ператварыўшы яго з гарадско- га сабора ў царкоўны цэнтр вялікай Смаленскай епархіі. Князь Расціслаў быў будаўніком Смаленскага крамля і Спаскага сабора Смядынскага Барыса-Глебскага манастыра, за- снаванага на месцы забойства святога князя Глеба (+1015; памяць 5/18 верасня).
У 50-я гады XII стагоддзя святы Расціслаў быў уцягну- ты ў працяглую барацьбу за Кіеў, якую вялі прадстаўнікі дзвюх наймацнейшых княжых груповак — Вольгавічаў і Манамахавічаў. Хоць асноўным прэтэндэнтам на вялікае княжанне з боку Манамахавічаў быў дзядзька Расціслава Юрый Далгарукі, смаленскаму князю, як аднаму з самых магутных уладароў Рускай зямлі, нярэдка належаў выра- шальны голас у вайсковым і дыпламатычным суперніцтве. Святы Расціслаў вылучаўся сярод сучаснікаў дзяржаўнай УДрасцю, строгай справядлівасцю, безумоўным паслу- шэнствам старэйшым, глыбокай павагай да Царквы і яе Иерархіі. Для многіх пакаленняў ён стаў увасобленым носьбітам праўды і праведнасці.
Пасля смерці брата Ізяслава ў 1154 годзе святы Расціслаў на кароткі час стаў вялікім князем кіеўскім,
валодаў ён Кіевам сумесна са сваім дзядзькам Вячаслі вам Усеваладавічам. Пасля смерці апошняга (у канць таго ж года) ён вярнуўся ў Смаленск, саступіўшы кіеўскаі княжанне другому свайму дзядзьку — Юрыю Далгя рукаму. Такім чынам ён ухіліўся ад актыўнага ўдзел] ў кровапралітных княжых міжусобіцах. Другі раз ёі пачаў княжыць у Кіеве ў 1159 годзе і заставаўся вялікіі князем да самай смерці (! 1167). Народ сустрэў РасціславЗ з вялікай радасцю. У гісторыі захаваўся факт, што князі раздаў увесь скарб велікакняжай казны бедным, сабе я узяў толькі залаты крыж, прывезены з Візантыі.
Гады княжання святога Расціслава прыпалі на адзіі з самых складаных перыядаў у гісторыі Рускай Царквы Старэйшы брат Расціслава князь Ізяслаў Мсціслававіч прыхільнік самастойнасці Рускай Царквы, абраў ву чонага манаха Клімента Смаляціча, каб паставіць ягс мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Русі, зацвердзіўшы гэтаі рашэнне саборам рускіх епіскапаў, але без благасла| вення Канстанцінопальскага Патрыярха. Гэта адбыло ся ў 1147 годзе. Руская іерархія пераважна падтрымаі ла мітрапаліта Клімента і князя Ізяслава ў іх барацьбі за царкоўную незалежнасць ад Візантыі, але некаторьн епіскапы на чале з Ніфантам, свяціцелем Наўгародскім (па мяць 8/21 красавіка), не прызналі аўтакефальнага рускагі мітрапаліта і ўхіліліся ад зносін з ім, ператварыўшы сва( епархіі ў своеасаблівыя самастойныя царкоўныя акругіі Так зрабіў і епіскап Мануіл Смаленскі. Святы Расцісла^ разумеў небяспеку, якую таіла ў сабе ідэя аўтакефаліі ў ТОЁ час, ва ўмовах раздробленасці Русі. Няспыннае суперніцтвг за Кіеў, якое вялі князі, ускладнілася б суперніцтвам за Кіеўскую мітрапалічую кафедру паміж прэтэндэнтамі якіх вылучала тая ці іншая княжая групоўка.
Прадбачанне святога Расціслава цалкам апраўдалася. Юрый Далгарукі, які прытрымліваўся візантыйскай арыентацыі, заняўшы ў 1154 годзе Кіеў, пазбавіў мітрапаліта Клімента кафедры і паслаў у Царград па новага мітрапаліта. Ім стаў святы Канстанцін (памяць 5/18 чэрвеня), але ён прыбыў на Русь толькі ў канцы 1156 года, за паўгода да смерці Юрыя Далгарукага. А яшчэ праз паўгода, калі ў Кіеў уступіў пляменнік святога Расціслава Мсціслаў Ізяславіч, свяціцель Канстанцін-грэк вымушаны быў пакінуць горад, і на мітрапалічую кафедру вярнуўся Клімент Смаляціч. У выніку на Русі аказа- лася два мітрапаліты. Мітрапаліт-грэк забараніў тых, хто падтрымліваў Клімента, а Клімент забараніў усіх стаўленікаў і прыхільнікаў грэка. Каб спыніць разлад, князі Мсціслаў і Расціслаў пастанавілі выдаліць абодвух мітрапалітаў і прасіць Патрыярха, каб паставіў на Кіеўскую кафедру новага першасвяціцеля. Але складанасці на гэтым не скончыліся. Мітрапаліт Фёдар, які прыбыў у Кіеў во- сенню 1161 года, памёр вясной наступнага. Услед за князем Андрэем Багалюбскім (памяць 4/17 ліпеня), які спрабаваў у той час правесці ў мітрапаліты свайго паплечніка епіскапа Фёдара, святы Расціслаў выставіў свайго канды- дата — мітрапаліта Клімента Смаляціча.
Той факт, што вялікі князь змяніў свае адносіны да мітрапаліта Клімента, прасякнутага ідэяй самастойнасці Рускай Царквы, тлумачыцца ўплывам Кіева-Пячэрскага манастыра і асабліва прападобнага Палікарпа (памяць 24 ліпеня / 6 жніўня). Архімандрыт Палікарп, захавальнік пячэрскіх традыцый (з 1165 года настаяцель Кіева- Пячэрскага манастыра), быў духоўным настаўнікам і самым блізкім да князя Расціслава чалавекам. Святы Расціслаў меў набожны звычай у суботы і нядзелі Вялікага посту за- прашаць да свайго стала пячэрскага ігумена з дванаццаццю манахамі ды ім прыслугоўваць. Князь не раз выказваў жа- Данне прыняць пострыг у манастыры прападобных Антонія 1 Феадосія і нават думаў пабудаваць там сабе келлю.
Жаданне святога Расціслава дамагчыся ў Патрыяр- Ха благаславення на служэнне мітрапаліта Клімента не спраўдзілася. Грэкі лічылі права прызначэння мітрапаліта на Кіеўскую кафедру сваім найважнейшым правам, што тлумачылася не столькі царкоўнымі, колькі палітычньцЛ інтарэсамі. У 1165 годзе ў Кіеў прыбыў новы мітрапаліт грэк Іаан IV, і святы Расціслаў з пакоры і царкоўнага паслд шэнства прыняў яго.
Новы мітрапаліт, як і яго папярэднік, кіраваў Рускай Царквой менш за год 1166). Пасля яго спачыну Кіеўская кафедра зноў засталася вакантнай, а вялікі князь быў пазбаўлены духоўнай апекі з боку мітрапаліта. АдзіныУ духоўным суцяшэннем яго былі гутаркі з ігуменані Палікарпам і кіева-пячэрскімі старцамі, а таксамя насельнікамі кіеўскага Фёдараўскага манастыра, заснаваі нага яго бацькам.
Вяртаючыся з паходу на Ноўгарад вясной 1167 года, са- старэлы князь Расціслаў занямог. Калі ён даехаў да Сма- ленска, дзе княжыў яго сын Раман, родныя ўгаворвалі яго застацца там, але вялікі князь загадаў везці яго ў Кіеў, дзе хацеў прыняць манашаскі пострыг. «Калі памру па даро- зе, — казаў ён, — пакладзіце мяне ў бацькавым манастыі ры святога Фёдара. Калі Бог ацаліць мяне малітвамі Пра- чыстай Сваёй Маці і прападобнага Феадосія, пастрыгуся ў Пячэрскім манастыры».
Але даўняе жаданне Расціслава скончыць жыццё манаі хам святой абіцелі, не збылося. Дабраверны князь памёр на шляху ў Кіеў 14 сакавіка 1167 года. Цела яго, паводле за- вяшчання, было пакладзена ў Кіеўскім Фёдараўскім мана- стыры. 3 XVI стагоддзя князя Расціслава сталі ўшаноўваці як святога, яго імя згадвалася ў «Ступеннай кнізе», а ў на- роднай памяці з пакалення ў пакаленне перадаваліся песні і паданні пра яго. Святы князь Расціслаў лічыцца нябеЯ ным апекуном зямель Смаленскіх і Мсціслаўскіх, у многіх храмах ушаноўваюцца яго іконы.

Трапар дабравернаму ннязю Расціславу Смаленскаму, глас 6
Обрёте строителя градов  церквёй / водами свяіцённаго Днёпра омываемая / земля Киевская и Смолёнская / и вкупе с нимн Белорўсская / тя, великнй княже Ростиславе, / благовёрный правителем образ явлёй / смуты на Русй прекрашати, / единство храня. / Сего радн Господь ти мудрость н сйлу нпзпосла / Царствпя Небёснаго достйгнутн, / идёже со всёми святыми Христу Богу молися // утвердитися нам во Православни, благочёстии и еднномыслии.
Атрымала цябе, будаўніка гарадоў і цэркваў, / водамі свяшчэннага Дняпра амытая, / зямля Кіеўская і Сма- ленская,/ а разам з імі і Беларуская, / вялікі княжа Расціславе, / ты явіў правіцелям узор дабравёрнасці, / смуты на Русі спыняючы, / адзінства захоўваючы, / таму Гасподзь табе мудрасць і сілу паслаў / дасягнўць Царства Нябеснага, / і там з усімі святымі Хрысту Богу маліся, // каб умацаваліся мы ў Праваслаўі, набожнасці і аднадўмстве.

 
 
Иоаннов Родник © 2011-2016 : Использование материалов размещенных на сайте только с письменного разрешения администрации