СВЯТЫ УЛАДЗІМІР, ВЫЗНАЎЦА ВІЦЕБСКІ
Святы вызнаўца Уладзімір Елянеўскі нарадзіўсЦ ў 1874 годзе ў сям'і протаіерэя на Віцебшчыне. ПаЛ ! ля заканчэння Віцебскай духоўнай семінарыі, некаторы час працаваў у духоўным ведамстве. У1904 годзе закончыў юрыдычны факультэт Імператарскага Юр'еўскага універсітэц (цяпер Тарту, Эстонія). Працаваўсудовым следчым Віцебскац . акружнога суда. Адначасова актыўна ўдзельнічаў у жыцД Царквы, пакладаючы свае прафесійныя веды на карысід Праваслаўя. У 1918 годзе быў абраны з ліку міран у еклаі : Епархіяльнага савета Полацка-Віцебскай епархіі. У час | канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей Уладзімір Елянеўскі ; адкрыта выступаў супраць рабавання цэркваў багабор- чай уладай. У 1922 годзе яго арыштавалі і прысудзілі да пазбаўлення волі са строгай ізаляцыяй на адзін год і настуіі і най забаронай працаваць следчым на працягу трох гадоў. : У камеры яго змясцілі разам з нядаўнімі падследчымі па : крымінальных справах, што толькі павялічыла яго пакутм Пасля вызвалення Уладзімір апынуўся без работы, а пасля смерці жонкі застаўся з трыма дзецьм| на руках. Вера і асабістая мужнасць адрознівалі яго ад многіх, хто спрабаваў уратаваць жыццё, далучыўшьш да абнаўленства. У 1926 годзе Елянеўскі зноў выбраны ў Епархіяльны савет Полацка-Віцебскай епархіі. Навя абнаўленцы называлі Уладзіміра Елянеўскага «думай ціханаўцаў», аддаючы належнае яго аўтарытэту.
У 1929-1931 гадах Уладзімір Елянеўскі як вопытны юрыст аказаў неацэнную дапамогу ў аднаўленні раней закрытых прыходаў і іх вяртанні з абнаўленства. 3 яго чынным удзелам болып за 50 прыходаў вярнулася ў лона Патрыяршай Царквы. Мудрасць і прафесіяналізм юры-ста разам з гарачай верай дазволілі Уладзіміру занявд правільную пазіцыю ў няроўным дыялогу з багаборчай уладай і выкарыстаць усе законныя сродкі для захаванВІ і ўмацавання Праваслаўнай Царквы на Віцебшчыне.
1 чэрвеня 1931 года Уладзімір быў другі раз арыштава- ! і змешчаны ў віцебскую турму. Яму прад'явілі цэлы шэраг ілжывых абвінавачанняў — прыналежнасць да групы праваслаўных, падбухторванне насельніцтва масавых хваляванняў, правядзенне антысавецкай агітацыі. Вінаватым сябе ён не прызнаў, на допытах адкрыта вызнаваў сябе перакананым вернікам і адмаўляў сувязь з абнаўленцамі. Пастановай асобай нарады пры Калегіі АГПУ ад 14 ліпеня 1932 года Уладзіміра Елянеўскага вызвалілі з-пад варты, але пры гэтым пазбавілі права праясывання ў 12-ці памежных пунктах і Уральскай вобласці, з прымацаваннем да месца жыхарства на тры гады.
Пасля заканчэння тэрміну высылкі Уладзімір Елянеўскі вярнуўся ў Віцебск інвалідам 2-й групы. Стан здароўя не дазваляў працаваць, таму даводзілася цярпець паўгалоднае існаванне. У 1944 годзе ён пераехаў у Мінск і да 1948 г. працаваў юрыстам у Мінскім епархіяльным упраўленні, дапамагаючы архіепіскапу Васілію (Ратміраву).
У 1949 годзе Уладзімір Елянеўскі вярнуўся ў Віцебск. Нягледзячы на сталы ўзрост і цяжкія хваробы, гэты перы- яд яго жыцця быў таксама плённым: ён перапісваўся і меў асабістыя сустрэчы з мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым), па просьбе якога напісаў на- рыс па гісторыі супрацьстаяння абнаўленчаму расколу Ў Віцебскай епархіі ў 1920-1930-я гады.
Пражыўшы доўгае жыццё, праявіўшы насуперак . знешнім абставінам цвёрдае стаянне ў праваслаўнай ; веры, Уладзімір Елянеўскі спачыў у Віцебску 8 красавіка ; 1954 года. Рэабілітаваны 12 верасня 1989 года пракурату- рай Віцебскай вобласці.
Рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 4 лістапада 2007 года вызнаўца Хрыстоў Уладзімір і праслаўлены ў ліку святых зямлі Беларускай.
Трапар
святому Уладзіміру Віцебскаму, глас 4
По слову пророка Давнда, / благолепне Дома Божня паче жнзнн возлюбивый, / н от безбожных гонённе, заточение и судиіце претерпёвый, / без страха за Православную веру пострадал еси, / святы нсповёдниче Владпмпре, I молн Хрнста Бога и нам сию крёпость веры стяжати, и пребывати в ней непоколебимо.
Паводле слова прарока Давіда, I прыгажосць Дома Божага больш за жыццё ўзлюбіўшы, / і ад бязбожнікаў ганённе, зняволенне і асуджэнне перацярпёўшы, / без страху за Праваслаўную веру пакўтаваў ты, / святы вызнаўца Уладзімір, / маліся Хрысту Богу, каб і нам гэтай моцы веры дасягнўць, і заставацца ў ёй непахісна.